Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Неўзабаве пасля завяршэння рэабілітацыі 80-гадовы арцыбіскуп-эмерыт вярнуўся да актыўнага служэння.
Неўзабаве пасля завяршэння рэабілітацыі з нагоды аперацыі на сэрцы арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся да актыўнага служэння. 80-гадовы іерарх здзейсніў першы пасля хваробы душпастырскі візіт – у парафію у Ракаве.
Тут 23 жніўня святкавалі 30-годдзе парафіяльнага хору. З гэтай нагоды парафія запрасіла арцыбіскупа ўзначаліць свята ў касцёле. Ён далучыўся нават да спеваў хору, як заўважна на апублікаваных парафіяй здымках.
На працягу месяца ганаровы іерарх, які часта наведвае парафіі ў розных кутках Беларусі, нягледзячы на ўзрост і хваробы, не меў магчымасці здзяйсняць душпастырскія візіты. Яго тэрмінова шпіталізавалі 22 ліпеня пасля ўдзелу ў фэсце ў Гудагаі. Дзякуючы гэтаму прадухілілі чарговы інфаркт і правялі стэнціраванне сасудаў.
Вернікі маліліся аб хутчэйшым выздараўленні арцыбіскупа-эмерыта і працягваюць прасіць Бога аб неабходных ласках для яго.
Media
Related items
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю