Logo
Print this page

З 30 кг пластыліну гомельскі скульптар стварыў авангардную хрысціянскую скульптуру [відэа]

У Яўгена Багамаза ўжо каля ста падобных пластылінавых работ - на іншы, больш даўгавечны матэрыял у майстра няма грошай.

Андэграўндны гомельскі скульптар Яўген Багамаз завяршыў працу над сваёй новай скульптурай «Паміж дэманам і Богам». Скульптура мае вышыню каля двух метраў і, як і ўсе апошнія работы майстра, выканана з пластыліну, якога спатрэбілася каля 30 кілаграмаў. Працэс творчасці заняў прыкладна два месяцы.

- У цэнтры работы чалавек, які з любоўю абдымае свой крыж. Гасподзь падтрымлівае гэты крыж Сваёй рукой, а дэман цісьне на яго зверху. Ён так стаміўся, што нават высунуў язык. Але Бог усё роўна мацнейшы, - тлумачыць аўтар.

У Яўгена Багамаза ўжо каля ста падобных пластылінавых работ - на іншы, больш даўгавечны матэрыял у скульптура няма грошай. На жаль, з часам многія яго працы псуюцца. А выстаўляцца аўтар не мае магчымасці.

Як прызнаецца Яўген, ідэі скульптур яго асяняюць раптоўна, пасля ён толькі дапрацоўвае асноўны матыў. Ягоныя работы маюць не толькі тэматыку веры. Дарэчы, скульптар не адносіць сябе ні да адной з канфесій, аднак лічыць сябе веруючым хрысціянінам.

Media

Last modified onСерада, 16 Кастрычнік 2013 09:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.