BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне

У дзень Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы гаворым пра традыцыю, якая не ўсюды захавалася – як і яшчэ адзін скарб каталіцтва: Крыжовыя дні.

Травень (май) – гэта месяц, які ў Каталіцкай Царкве асабліва прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У XIX стагоддзі ў Еўропе распаўсюдзілася традыцыя Маёвых набажэнстваў, неад'емная частка якіх – Літанія да Багародзіцы (ад грэцкага lite – «прашэнне, руплівая малітва»).

Літанія да Панны Марыі з'явілася ў XIII стагоддзі. У яе існуе некалькі версій, сярод якіх самая папулярная – «Ларэтанская», якую зацвердзіў Папа Рымскі Сікст V яшчэ ў 1587 годзе. Некаторыя крыніцы адзначаюць, што Маёвыя набажэнствы маюць багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца, каб спяваць песні ў гонар Марыі.

Вось і цяпер вернікі збіраюцца на Маёвыя набажэнствы, а песні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі спяваюць не толькі ў касцёлах. На захадзе Беларусі распаўсюджаная традыцыя, асабліва сярод жанчын, збірацца на вуліцы ля прыдарожных крыжоў і капліц. Фота з такой малітвы апублікавала парафія ў Дзятлава на Гродзеншчыне (ніжэй гартайце галерэю з Instagram).

А ў вёсцы Клішнякі сястра Антаніна Лісоўская зрабіла здымак з іншай малітвы ля прыдарожнага крыжа. Яшчэ адзін скарб традыцыйнага каталіцтва – Крыжовыя дні. Яны адбываюцца непасрэдна перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана і прыпадаюць на панядзелак, аўторак і сераду перад святам. Крыжовыя дні – гэта той час, калі да Бога і святых пры дапамозе літаніі ўзносяцца просьбы аб абароне, збаўленні і добрым ураджаі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 17 Май 2024 10:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць