Logo
Print this page

Сімфанічны аркестр дасць бясплатны Калядны канцэрт у касцёле. Упершыню з арганам!

Сярод салістаў прагучаць таксама флейта і банданеон.

30 снежня ў 19:30 у гомельскім касцёле (вул. Савецкая, 118) па добрай традыцыі пройдзе Калядны канцэрт класічнай музыкі. Як заўсёды, уваход - вольны. У канцэрце прымаюць удзел артысты Гомельскага сімфанічнага аркестра. Салісты: лаўрэат міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Глазенкоў (банданеон), лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Рэвенок (флейта), Вольга Кузьменка (вакал). У праграме - творы Сальеры, Моцарта, Штраўса і іншых кампазітараў.

Нагадаем, на Каляды і Вялікдзень традыцыйна ў гомельскім касцёле праходзяць канцэрты класічнай музыкі, якія бясплатна ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры. Кожны раз выступленні праходзяць пры поўным аншлагу.

Але ўпершыню на канцэрце ў касцёле прагучыць арган. Новы інструмент - праўда, не механічны, а электронны, затое сучасны, магутны і ад аднаго з вядучых вытворцаў - нядаўна ўсталявалі ў храме.

Last modified onСубота, 31 Снежань 2016 13:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.