Стрым з Імшы ў каталіцкай царкве - онлайн-трансляцыя службы ў касцёле [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Першая трансляцыя ў тэставым рэжыме запланавана ў нядзелю.
Для развіцця хрысціянскага відэа-блога і для таго, каб большая колькасць людзей магла пазнаёміцца з Каталіцкай царквой, katolik-gomel.by пачынае праводзіць «стрымы» (прамыя эфіры) з нядзельнай святой Імшы. Першы «стрым» у ТЭСТАВЫМ рэжыме запланаваны на 26 лютага ў 12.00 па мінскім часе. Трансляцыя будзе весціся з касцёла ў Гомелі, дзе падчас службы малітвы гучаць на беларускай мове, а чытанні і казанне - на рускай, таму будуць зразумелыя і тым, хто не ведае беларускую мову.
Магчымасцю паглядзець трансляцыю Імшы могуць скарыстацца тыя, хто з-за хваробы або па іншай сур'ёзнай прычыне не зможа прысутнічаць у нядзелю ў храме.
Трансляцыі відэа з'явяцца на канале youtube.com/c/ЗгомеляКатолік
Related items
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў