Logo
Print this page

У Касцёле памоляцца за лекараў і ўсіх медработнікаў

У Гомелі на Імшу і Ружанец медыкаў запрашаюць у сераду ў 18.30.

18 кастрычніка ў Каталіцкай царкве будуць успамінаць евангеліста Луку, апекуна медыцынскіх работнікаў. Таму ў гэты дзень у касцёлах будуць маліцца ў іх інтэнцыі. У гомельскай рымска-каталіцкай парафіі святочная Імша, на якую асабліва запрашаюць усіх лекараў і медыкаў, пройдзе вечарам, у 18.30. Пасля службы адбудзецца малітва Ружанца ў інтэнцыі медработнікаў.

Евангеліст Лука - апостал, паплечнік апостала Паўла, хрысціянскі святы, ушанаваны як аўтар аднаго з чатырох Евангелляў і Дзеянняў святых апосталаў. Быў лекарам, магчыма, судовым доктарам. Евангеліст Лука ў праваслаўнай і каталіцкай традыцыях лічыцца першым іканапісцам і святым-заступнікам лекараў і жывапісцаў. Памёр каля 84-га года ў Грэцыі, рэліквіі святога захоўваюцца ў каталіцкай базыліцы Святой Іусціны ў італьянскім горадзе Падуя.

Last modified onСерада, 25 Кастрычнік 2017 10:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.