Відэа: на ватыканскай плошчы Папа Францішак прывітаў беларускі Гомель
- Written by katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Група беларускіх вернікаў прыбыла ў Рым з пілігрымкай.
У нядзелю, 5 лістапада, на малітве «Анёл Панскі» на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак з акна сваёй рэзідэнцыі прывітаў католікаў з беларускага Гомеля. Група парафіянаў касцёла Нараджэння Божай Маці, члены Нэакатэхуменальнага шляху, адправіліся з пілігрымкай у Рым і Ларэта, і на шляху да базылікі са статуяй Ларэтанскай Божай Маці прыбылі на плошчу святога Пятра і ўдзельнічалі ў малітве з Папам.
- Напярэдадні мы высылалі ў Ватыкан ліст з паведамленнем, што будзем на плошчы. І пасля малітвы Папа сказаў: вітаю Гомель! - распавёў пробашч гомельскай парафіі ксёндз Юры Варанко, знаходзячыся на ватыканскай плошчы.
На малітве «Анёл Панскі» з Папам традыцыйна сабраліся тысячы вернікаў з розных куткоў свету. Вучні Хрыста не павінны шукаць ганаровых тытулаў, улады і панавання, адзначыў Францішак перад малітвай, а пасля - прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Ватыкан, першымі згадаўшы групу з Гомеля.
Media
Related items
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў