Відэа: на ватыканскай плошчы Папа Францішак прывітаў беларускі Гомель
- Written by katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Група беларускіх вернікаў прыбыла ў Рым з пілігрымкай.
У нядзелю, 5 лістапада, на малітве «Анёл Панскі» на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак з акна сваёй рэзідэнцыі прывітаў католікаў з беларускага Гомеля. Група парафіянаў касцёла Нараджэння Божай Маці, члены Нэакатэхуменальнага шляху, адправіліся з пілігрымкай у Рым і Ларэта, і на шляху да базылікі са статуяй Ларэтанскай Божай Маці прыбылі на плошчу святога Пятра і ўдзельнічалі ў малітве з Папам.
- Напярэдадні мы высылалі ў Ватыкан ліст з паведамленнем, што будзем на плошчы. І пасля малітвы Папа сказаў: вітаю Гомель! - распавёў пробашч гомельскай парафіі ксёндз Юры Варанко, знаходзячыся на ватыканскай плошчы.
На малітве «Анёл Панскі» з Папам традыцыйна сабраліся тысячы вернікаў з розных куткоў свету. Вучні Хрыста не павінны шукаць ганаровых тытулаў, улады і панавання, адзначыў Францішак перад малітвай, а пасля - прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Ватыкан, першымі згадаўшы групу з Гомеля.
Media
Related items
-
Абвешчаны фінальны этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла. Пра што гэта гаворыць?
-
Два райцэнтры ў Беларусі засталіся без каталіцкага святара
-
«Сцяна плачу». Экс-пробашч нагадаў пра закрыты Чырвоны касцёл
-
Чарговы храм пацярпеў ад вайны – гэтым разам у Адэсе
-
У Мінску пачалося будаўніцтва новага касцёла – на ахвяраванні вернікаў