Logo
Print this page

Відэа: на ватыканскай плошчы Папа Францішак прывітаў беларускі Гомель

Група беларускіх вернікаў прыбыла ў Рым з пілігрымкай.

У нядзелю, 5 лістапада, на малітве «Анёл Панскі» на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак з акна сваёй рэзідэнцыі прывітаў католікаў з беларускага Гомеля. Група парафіянаў касцёла Нараджэння Божай Маці, члены Нэакатэхуменальнага шляху, адправіліся з пілігрымкай у Рым і Ларэта, і на шляху да базылікі са статуяй Ларэтанскай Божай Маці прыбылі на плошчу святога Пятра і ўдзельнічалі ў малітве з Папам.

- Напярэдадні мы высылалі ў Ватыкан ліст з паведамленнем, што будзем на плошчы. І пасля малітвы Папа сказаў: вітаю Гомель! - распавёў пробашч гомельскай парафіі ксёндз Юры Варанко, знаходзячыся на ватыканскай плошчы.

На малітве «Анёл Панскі» з Папам традыцыйна сабраліся тысячы вернікаў з розных куткоў свету. Вучні Хрыста не павінны шукаць ганаровых тытулаў, улады і панавання, адзначыў Францішак перад малітвай, а пасля - прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Ватыкан, першымі згадаўшы групу з Гомеля.

Media

Last modified onСерада, 08 Лістапад 2017 14:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.