Logo
Print this page

Упершыню на гомельскай елцы ўсталявалі Бэтлеемскую зорку замест ваеннай савецкай [фота]

Усе астатнія гарадскія елкі па-ранейшаму ўпрыгожваюць чырвонай зоркай, нягледзячы на тое, што СССР распаўся больш за 20 гадоў таму.

Новая 3D-елка, якую ўсталявалі ў гэтым годзе на плошчы Перамогі ў Гомелі, ўпрыгожана Віфлеемскай каляднай зоркай. Гэта першая гомельская елка, на якой ўсталявалі сімвал хрысціянскага Раства. Да гэтага ўсе гарадскія елкі ўпрыгожвалі савецкай чырвонай пяціканцовай зоркай, нягледзячы на тое , што пасля распаду СССР прайшло ўжо больш за 20 гадоў. На жаль, на галоўных плошчах Гомеля і ў гэтым годзе на елкі па-ранейшаму ўсталяваны чырвоныя зоркі

Дарэчы, чырвоная зорка звычайна называлася «марсавай зоркай» па імені старажытнарымскага бога вайны Марса, таму выкарыстоўваецца ў вайсковай і дзяржаўнай сімволіцы многіх краін, у тым ліку тых, дзе былі ўсталяваныя ваенныя дыктатуры.

Незвычайную гомельскую 3D-елку распрацавалі на мясцовым прадпрыемстве «Комплекс-партнёр». Вышыня канструкцыі складае 15 метраў. Яшчэ адна важная асаблівасць елкі - яна складаецца з больш чым 200 дэкаратыўных панэляў - лапкі жывых елак у канструкцыі не выкарыстоўваюцца, таму шкода прыродзе не наносіцца.

 

Last modified onПятніца, 03 Студзень 2014 09:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.