Хрысціянскі Калядны мюзікл сабраў аншлаг у Гомелі [фота, відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Праз модныя танцы і каверы на сусветныя хіты моладзь распавяла аб барацьбе сіл Святла і Цемры за душу чалавека.
10 студзеня ў гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны прайшоў паказ эксперыментальнага моладзевага мюзікла «Не забыць пра Раство». Па ініцыятыве епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана пастаноўку стварыла моладзевая група гомельскага праваслаўнага Праабражэнскага прыходу «Фавораўцы» пры ўдзеле сваіх сяброў, у тым ліку - моладзі з гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці. Такім чынам, упершыню мюзікл атрымаўся міжканфесійным.
Калядны мюзікл, які ўключае сучасную харэаграфію, модныя танцы, каверы на сусветныя хіты, распавядае пра барацьбу сіл Святла і Цемры за душу чалавека. Злыя сілы перамаглі ўжо амаль увесь свет і прымусілі людзей забыцца пра сэнс Раства, ператварылі свята, як і ўсё жыццё чалавецтва, у бессэнсоўную мітусню.
Але толькі адна дзяўчына Вера дагэтуль памятае пра сапраўдны сэнс свята - Нараджэнне Хрыстова, прыход у свет Збавіцеля. Яе і спрабуе перамагчы дэман, пераконвае ў тым, што хрысціянскае жыццё - гэта толькі сумныя «пасціцца і маліцца», а сапраўдная весялосць - у цемры. Аднак з дапамогай светлых сіл Вера выходзіць з палону бяздушнасці, уцякае ад спакусаў і прыходзіць да Святла - сапраўднага жыцця і радасці.
У бліжэйшы час прадстаўленні пройдуць яшчэ на некалькіх сцэнах Гомеля.
Media
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў