Logo
Print this page

Чаму спілавалі дрэвы на «Сонечнай»? На гэтым участку пабудуюць касцёл

Замест 101 знесенага дрэва пасадзяць 270, а будаваць храм будуць выключна на сродкі парафіі і спонсараў.

Многія гомельцы ўжо заўважылі, што на скрыжаванні праспекта Рэчыцкага і вуліцы Аб'язной камунальныя службы знеслі дрэвы. Такім чынам расчышчаюць участак, які Гомельскі гарвыканкам выдзеліў каталіцкай парафіі для будаўніцтва храма. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі будзе другім каталіцкім храмам у Гомелі. У адным касцёле на вуліцы Савецкай для ўсіх гомельскіх католікаў не хапае месцаў, асабліва на святы, да таго ж тым вернікам, якія жывуць у Савецкім раёне, далёка дабірацца ў цэнтр горада.

Новы касцёл, пабудаваны ў стылі неаготыкі, упрыгожыць уезд у горад. Таксама ў храме плануецца праводзіць канцэрты арганнай музыкі. Падкрэслім, што новы касцёл будзе будавацца за сродкі парафіі і спонсараў, бюджэт горада на гэта расходавацца не будзе.

На выдзеленым уладамі ўчастку расце шмат дрэваў, таму частку з іх давялося зносіць. Але замест 101 спілаванага дрэва каталіцкая парафія пасадзіць 270 новых дрэваў у Савецкім раёне Гомеля. Месцы для кампенсацыйных пасадак выдзелены ў Заходнім мікрараёне (каля пуцеправода да Сельмашаўскага мікрараёну) і паблізу Гомельскага радыёзавода, распавяла Katolik.life старшыня касцёльнага камітэту Ірына Кончыц.

Знос дрэваў, безумоўна, праходзіў у адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама і ўзгоднены з экалагічнымі службамі. Дамова на пасадку дрэваў у 2018 годзе заключана з Гомельскім лясгасам.

Last modified onЧацвер, 19 Красавік 2018 22:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.