Logo
Print this page

Дажыліся: з гомельскага касцёла скралі крыж

Пасля вечаровай Імшы прапала вялікае Укрыжаванне. Ёсць версіі.

На днях падчас вечаровай святой Імшы ў гомельскім каталіцкім храме па вуліцы Савецкай скралі крыж. Ужо дзясяткі гадоў вялікае Укрыжаванне размяшчалася ў калідоры касцёла. Як прынята ў Каталіцкай царкве, пры ўваходзе ў храм вернікі акрапляюць сябе асвячонай вадой ля крыжа, многія парафіяне цалуюць Укрыжаванне. Так было і ў Гомелі.

І вось у адзін з вечароў крыж з вялікай фігурай укрыжаванага Езуса Хрыста знік. Гэта заўважылі служыцелі храма, калі пасля Імшы зачынялі ўваходныя дзверы, паведамілі Katolik.life у парафіі.

Крыж аператыўна замянілі, а ў міліцыю пра крадзеж вырашылі не заяўляць.

У касцёле лічаць, што выкраданне не звязанае з якімі-небудзь акультным практыкамі або дзеяннямі сатаністаў:

- Хутчэй за ўсё, распяцце скраў хтосьці з бяздомных, алкаголікаў ці наркаманаў, якія ходзяць па горадзе ў пошуках чагосьці, што можна ўкрасці і прадаць. Думаем, што прадстаўнік асацыяльны групы людзей зайшоў у касцёл і ўзяў першае, што трапілася пад руку - у надзеі збыць прадмет. Магчыма, злодзей падумаў, што крыж ўяўляе матэрыяльную каштоўнасць.

У касцёле дадалі, што моляцца аб прабачэнні грахоў чалавека, які выкраў Укрыжаванне, і аб яго навяртанні да Бога.

Last modified onСубота, 28 Ліпень 2018 23:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.