Logo
Print this page

Лену Новік, якой збіраў грошы ўвесь Гомель, рыхтуюць да аперацыі ў Германіі

Да акцыі па зборы сродкаў на лячэнне дзяўчынкі далучаліся дарослыя вернікі і дзеці-скаўты.

12-гадовую Лену Новік, якая пакутуе на рак крыві і востра мае патрэбу ў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу, ужо даставілі ў нямецкую клініку. Там яе рыхтуюць да аперацыі.

- Дактарамі прызначаны курс хіміятэрапіі, які будзе дастаткова доўгім. Леначка пастаянна займаецца гімнастыкай, каб аднавіць арганізм пасля комы, два месяцы не прайшлі бясследна. Медыцынскі персанал вельмі хваліць дзіцяці за упартасць і сілу духу, бо ў яе цяпер ёсць мара самастойна хадзіць, і яна прыкладае ўсе магчымыя намаганні для яе ажыццяўлення. Леначка ў нас вялікая разумнічка! Умовы ў шпіталі вельмі добрыя, і вельмі падабаюцца дзяўчынцы, яшчэ і таму , што гадзіны наведвання не абмежаваны. На дадзены момант ўсе працэдуры, якія робяць Леначцы ў Аўгсбургу, бясплатныя, і ўсё гэта дзякуючы нашым нямецкім сябрам. Як будзе далей, мы не ведаем... Сама ж аперацыя будзе платнай: клініка «Фрайбург» выставіла папярэдні рахунак у памеры 300 000 эўра, больш дакладны кошт мы пакуль не атрымлівалі, таму арыентуемся на гэтую суму, але ён абавязкова будзе, як толькі арганізм Леначкі адновіцца, - распавяла прыёмная мама Галіна Сандюк.

Збор грошай яшчэ працягваецца, да неабходнай сумы не хапае каля 30 тысяч еўра. Нагадаем, грошы на аперацыю Лене Новік збіралі парафіяне гомельскага касцёла, а таксама мясцовыя скаўты.

Last modified onПанядзелак, 17 Люты 2014 09:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.