Як выглядае будоўля каталіцкіх аб'ектаў у Гомелі - 3D панарама
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Дзіцячая вёска і месца будучага касцёла - з вышыні птушынага палёту.
Аўтары праекта Gomel360.by - Сяргей Бабчанка і Андрэй Канаплёў - стварылі аэрапанарамы будаўнічых пляцовак Каталіцкай царквы. Нагадаем, у Навабеліцкім раёне Гомеля цяпер вядзецца будаўніцтва Інтэгратыўна-тэрапеўтычна-адукацыйнага цэнтра «Дзіцячай вёскі». А ў Савецкім раёне, на ўездзе ў Гомель, пачалося будаўніцтва новага каталіцкага храма - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Цікава, што абедзве панарамы зробленыя з вышыні птушынага палёту з дапамогай дрона. Гэтую працу фатографы выканалі абсалютна бясплатна. Такім чынам, панараму комплексу для дзяцей-інвалідаў можна паглядзець ТУТ, а будпляцоўку касцёла на Сонечнай - ТУТ.
Раней Сяргей Бабчанка ствараў панараму інтэр'еру дзеючага касцёла ў Гомелі - Нараджэння Божай Маці.
Related items
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Флэшмоб This is Belarus сабраў 100 тысяч фота і відэа – таксама з Будслава
- Дзе глядзець відэа-онлайн на Вялікдзень-2024 – падборка прамых трансляцый з касцёлаў