Гомельскія каталікі моляцца за ўкраінскі народ [відэа: зварот Папы]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікала зрабіць 23 лютага Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Украіны.
Падчас святой Імшы 21 лютага ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі маліліся за ўкраінскі народ.
- У гэты вельмі няпросты час для Украіны молімся за тое, каб сітуацыя перайшла ў мірнае рэчышча, каб усё вырашылася ў духу любові, з клопатам пра кожнага чалавека. Молімся, каб украінскі народ убачыў, што хоча даць Гасподзь для іх краіны, каб воля народа была такой, якая дазволіць жыць у міры і ласцы Бога, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.
Таксама 21 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікала зрабіць бліжэйшую нядзелю 23 лютага Днём малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва Украіне. Напярэдадні Папа Рымскі Францішак заклікаў спыніць гвалт ва Украіне і маліўся за ахвяраў сутыкненняў.
Нагадаем, па апошніх дадзеных у сутыкненнях ў Кіеве загінулі ўжо амаль 80 чалавек, супрацьстаянне паміж уладамі і пратэстуючымі працягваюцца.
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа