Logo
Print this page

Гомельцы змогуць павіншаваць з Вялікаднем сяброў і блізкіх беларускамоўнымі паштоўкамі

Серыя паштовак «Вялікдзень з беларускай паэзіяй» падрыхтавана маладымі беларускімі мастакамі і дызайнерамі.

У перыяд Вялікага посту ў касцёлах Гомельскай вобласці будуць распаўсюджвацца Велікодныя паштоўкі з вершамі беларускіх паэтаў. Серыя паштовак «Вялікдзень з беларускай паэзіяй» была падрыхтавана маладымі беларускімі мастакамі і дызайнерамі. Паштоўкі намаляваныя па матывах Велікодных вершаў вядомых беларускіх паэтаў такіх як Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін, Наталля Арсеннева. Гэтай акцыяй арганізатары хацелі б па-новаму паглядзець на Уваскрасенне Хрыстова і пашырыць цікавасць да паэзіі сярод беларусаў.

Серыя паштовак падрыхтавана пад патранажам каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. Выстава «Вялікдзень з беларускай паэзіяй» ужо адбылася ў Гродне і Лідзе. Да канца Вялікага посту выстава яшчэ адбудзецца ў мінскім Чырвоным касцёле і ў Гродне на Дзевятоўцы. Серыя паштовак была створана спецыяльна для перыяду Вялікага Посту, каб вернікі маглі павіншаваць вершам свайго блізкага з Вялікаднем.

У бліжэйшы час серыя паштовак будзе дастаўлена для распаўсюджвання ў гомельскую рыма-каталіцкую парафію Нараджэння Божай Маці і іншыя касцёлы Гомельскага дэканата.

Last modified onПятніца, 14 Сакавік 2014 11:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.