У Дзень Перамогі гомельскія каталікі моляцца за ахвяраў усіх войнаў, за мір ва ўсім свеце і за ворагаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (7)
Вернікі просяць аб тым, каб людзі ў гарачых кропках змаглі дараваць адзін аднаму і знайсці паразуменне.
9 траўня ў Каталіцкай Царкве - звычайны дзень, аднак з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны сёння гомельскія каталікі моляцца ў тым ліку за ахвяраў усіх войнаў і за спыненне супрацьстаяння ва ўсіх гарачых кропках свету.
9 траўня, як і кожны дзень месяца, пасля святой Імшы каталікі моляцца літаніяй Найсвяцейшай Панне Марыі. І сёння ў час малітвы гомельскія вернікі просяць аб прымірэнні для ўсіх варагуючых, аб спыненні гвалту, аб міры паміж народамі і спакоі ўнутры тых краін, дзе сёння вядуцца баявыя дзеянні. Просяць аб тым, каб людзі маглі дараваць адзін аднаму і шукаць паразуменне.
- Молімся так, як нас вучыў Ісус Хрыстос, у тым ліку - за ворагаў, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір.
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа