Logo
Print this page

Пальмавую нядзелю адзначылі католікі – відэа незвычайнай працэсіі ў Гомелі

Падобна таму, як Езус увайшоў у Ерусалім, Ён хоча ўвайсці ў нашы гарады і наша жыццё.

У Пальмавую (Вербную) нядзелю, якую католікі адзначылі 2 красавіка, у касцёлах праходзілі ўрачыстыя святыя Імшы, а таксама працэсіі са святочнымі букетамі. У Гомелі такую працэсію вакол храма правялі не толькі з букетамі з вярбы, але і пальмавымі галінамі. Гэта – традыцыя ўдзельнікаў Неакатэхуменальнага шляху, суполкі якога ёсць пры гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці.

Пальмавая нядзеля (Уваход Пана ў Ерусалім) або Нядзеля Мукі Пана распачынае Вялікі тыдзень – апошні перад Вялікаднем. Падобна таму, як Езус увайшоў у Ерусалім, Ён хоча ўвайсці ў нашы гарады і наша жыццё. Ён прыходзіць да нас у пакоры і сілаю сваёй любові даруе нашы грахі і прымірае нас з Айцом і з самімі сабой, казаў Папа Францішак.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Вернікаў запрашаюць удзельнічаць ва ўсіх службах Вялікага Пасхальнага Трыдуума. Ён пачынаецца ў Вялікі чацвер, 6 красавіка, з Імшы Вячэры Пана і ўстанаўлення Эўхарыстыі. Затым, у Вялікую пятніцу, будзе Літургія Мукі Пана. Ужо ўвечары ў суботу, 8 красавіка, вернікі збяруцца на першыя Велікодныя службы.

Media

Last modified onНядзеля, 02 Красавік 2023 20:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.