Logo
Print this page

Сустрэчы для моладзі ў гомельскім касцёле сталі штотыднёвымі

Цяпер кожную пятніцу ў 19.30 у гомельскім рымска-каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці (вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт») праходзяць сустрэчы для моладзі. Запрашаюцца школьнікі, студэнты і моладзь, што працуе.

Сустрэчы праводзіць ксёндз-вікарый гомельскага касцёла Дамінік Шыманскі. Таксама ў Гомель будзе прыязджаць ксёндз Андрэй Рылка, які нядаўна быў прызначаны галоўным адказным за душпастырства моладзі ў Пінскай дыяцэзіі. Яго бліжэйшы прыезд запланаваны на 2 лістапада. А пакуль з яго удзелам рыхтуецца дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Брэсце, якая прызначаная на 27 кастрычніка. Усю інфармацыю аб мерапрыемстве, якое рыхтуецца, можна адсочваць на сайце brest.catholic.by.

 

Last modified onСерада, 03 Кастрычнік 2012 10:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.