Logo
Print this page

У школах празвінеў апошні званок, выпускнікі «акупавалі» горад - шмат ФОТА з Гомеля

На лінейках ратавальнікі жадалі праводзіць лета бяспечна, святары - прымацоўвацца да Біблейскай мудрасці, а дождж дадаў весялосці.

31 траўня ў школах Гомеля, як і ўсіх гарадоў і вёсак Беларусі, празвінеў апошні званок. Для большасці вучняў пачаліся доўгачаканыя летнія канікулы, а ў выпускнікоў 9-х і 11-х класаў наперадзе яшчэ іспыты і выпускныя вечары.

На ўрачыстых лінейках па традыцыі выступалі дырэктары школ, дзеці спявалі і танцавалі, запрошаныя на свята прадстаўнікі МНС заклікалі праводзіць лета бяспечна, святары - прымацоўвацца ў дарослым жыцці да Біблейскай мудрасці.

Пасля лінеек тысячы школьнікаў адправіліся гуляць па горадзе, літаральна «акупаваўшы» парк і цэнтральныя вуліцы. Раптоўны лівень не перашкодзіў весялосці, а толькі дадаў настрою.

Last modified onСубота, 31 Май 2014 14:56
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.