Сотні беларусаў адправяцца ў пешую пілігрымку ў Будслаў - ЗАПІС + матывуючае ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (7)
Для многіх гэтыя незабыўныя дні становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.
У 2014 годзе штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай Божай Маці пройдуць 4-5 ліпеня. У гэтыя дні ў мястэчку Будслаў збяруцца тысячы каталікоў з Беларусі і госці з іншых краін. Шмат хто прыязджае ў Будслаў на аўтобусах, аднак сотні вернікаў ідуць да іконы Божай Маці пешшу (ФОТА, ВІДЭА). Для многіх гэтыя незабыўныя пешыя пілігрымкі становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.
Адна з самых масавых і самых доўгіх пілігрымак - «Баранавічы - Будслаў», пілігрымка Пінскай дыяцэзіі, да якой адносяцца Брэсцкая і Гомельская вобласці. Пілігрымы адпраўляюцца ў шлях 26 чэрвеня і за 9 дзён пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Можна далучыцца да пілігрымкі ў іншых гарадах і пасёлках, пазначаных у маршруце >>> Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефонах (029) 7090093 і ( 029) 2264429.
Таксама пілігрымкі адправяцца з многіх гарадоў ўсіх беларускіх дыяцэзій. З Мінска традыцыйна ў Будслаў ідуць некалькі груп, ёсць таксама велапілігрымка.
Для вернікаў гомельскага касцёла, якія не змогуць пайсці ў пешую пілігрымку, будзе арганізаваны выезд на аўтобусе, запісацца можна ўжо цяпер.
Media
Related items
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы