Logo
Print this page

У гомельскім касцёле праходзіць набор хлопцаў у міністранты

Па нядзелях у гомельскім касцёле пачаліся заняткі для кандыдатаў у міністранты. Навучанне будзе доўжыцца некалькі месяцаў. Святар і старэйшыя міністранты паказваюць дзецям, як трэба выконваць свае абавязкі, навучаюць назвам літургічных рызаў і прадметаў.

Міністрант - звычайна, юнак, які служыць святару падчас Імшы і іншых набажэнстваў. Ён запальвае свечкі ў храме, прыносіць віно і хлеб для Эўхарыстыі, узначальвае хросны ход, выконвае іншыя абавязкі.

Час заняткаў для міністрантаў удакладняйце ў штотыднёвых аб'явах на нашым сайце.

Чытайце таксама: Міністранты гомельскага касцёла здзейснілі падарожжа па Беларусі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.