Logo
Print this page

На семінары ў гомельскім касцёле навучаць нараджаць лёгка

Чарговы практычны семінар для цяжарных мам і іх сужэнцаў «Здаровая цяжарнасць - лёгкія роды» пройдзе 17 лістапада ў гомельскай рымска-каталіцкай царкве (вул. Савецкая, 118). Пачатак у суботу ў 10.00, уваход - вольны.

На семінары будуць разгледжаны правілы здаровага харчавання цяжарных, пытанні аб тым, калі пара пачынаць зносіны з немаўлятам і як справіцца са страхамі перад родамі. У практычнай частцы заняткаў пройдзе трэнінг па гімнастыцы для цяжарных і трэніроўцы дыхання. Акрамя тэарэтычнай і практычнай частак семінара яго ўдзельнікаў чакаюць сяброўскія зносіны з мамамі і татамі, якія чакаюць нараджэння дзетак.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне (вэлком) 8-044-7229167.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.