Logo
Print this page

У Рэчыцы і Петрыкаве змяніліся пробашчы каталіцкіх парафій

Айца Яцэка - польскага святара, які правёў у Рэчыцы каля 7 гадоў, змяніў гамяльчанін айцец Аляксандр Драбышэўскі.

Распараджэннем біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям'янкі ў рымска-каталіцкіх парафіях Рэчыцы і Петрыкава змяніліся пробашчы. З гэтага часу айцец Яцэк Баровец, які дагэтуль служыў у Рэчыцы, узначальвае парафію Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Петрыкаве. А былы петрыкаўскі пробашч айцец Аляксандр Драбышэўскі служыць у Рэчыцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы.

Айцец Яцэк - польскі святар - правёў у Рэчыцы каля 7 гадоў. За гэты час многія парафіяне палюбілі яго прастату і адкрытасць і з цеплынёй развіталіся з ім падчас яго апошняй Імшы ў Рэчыцы. У Петрыкаўскім раёне яму трэба будзе служыць не толькі ў самім райцэнтры, але і ў вёсках Брынеў і Капаткевічы. Парафіі тут маленькія, каталікоў у гэтых месцах засталася мала пасля камуністычных ганенняў, аднак па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя паганскія традыцыі магіі і вядзьмарства. Таму важная задача Царквы на Палессі - новая евангелізацыя.

Айцец Аляксандр - адзіны мясцовы, гомельскі, каталіцкі святар, які служыць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Да гэтага ён каля трох гадоў правёў у Петрыкаве.

Нагадаем, раней з Рагачова ў Столін быў пераведзены айцец Андрэй Шут.

Last modified onЧацвер, 24 Ліпень 2014 09:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.