«Тыдзень без абортаў» пройдзе ў Гомелі да Дня Маці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Гэта тыдзень цішыні, які дае бацькам магчымасць добра падумаць і прыняць канчатковае рашэнне: жыццё ці смерць.
Абласная акцыя «Тыдзень без абортаў» пад назвай "Захавай жыццё" адбудзецца ў Гомелі 13-18 кастрычніка і будзе прымеркавана да Дня Маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка. Акцыя арганізавана Упраўленнем аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», праваслаўнага цэнтра абароны мацярынства і дзяцінства «Ладушкі», рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці.
«Тыдзень без абортаў» пройдзе ва ўсіх жаночых кансультацыях Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі, у гарадскіх паліклініках №№1-4, у бальніцы хуткай дапамогі, абласной клінічнай бальніцы і медыка-генетычным цэнтры «Шлюб і сям'я». На працягу тыдня ва ўсіх медыцынскіх установах Гомеля не будуць рабіць аборты, выключэнне складзе перапыненне цяжарнасці па паказу лекара.
Мерапрыемства накіравана на фарміраванне станоўчага стаўлення моладзі да цяжарнасці, усвядомленага мацярынства і бацькоўства. Дарэчы, тыдзень без абортаў не парушае правы жанчыны. Гэта тыдзень цішыні, які дае жанчыне магчымасць добра падумаць і прыняць рашэнне. Аднак акцыя не распаўсюджваецца на тыя сітуацыі, калі аборт неабходна тэрмінова правесці па медыцынскіх паказаннях.
Падчас правядзення акцыі плануецца яе рэклама і суправаджэнне ў СМІ і на білбордах, правядзенне медычнай канферэнцыі, работа «гарачай лініі», стварэнне спецыялізаваных інтэрнэт-старонак, вулічныя акцыі ля гомельскіх гіпермаркетаў з раздачай інфармацыйных матэрыялаў.
Каля 20 чалавек будуць забяспечваць суправаджэнне акцыі ў медустановах, размаўляючы з жанчынамі, якія маюць намер рабіць аборт. Да акцыі плануюць падключыць таксама інтэрнаў і валанцёраў медуніверсітэта.
Па выніках першага «Тыдня без абортаў» будзе абмяркоўвацца правядзенне другой аналагічнай акцыі да 25 снежня, калі Раство адзначаюць каталікі і пратэстанты, а таксама магчымасць правядзення «Тыдня без абортаў» у раённых цэнтрах Гомельскай вобласці.
Related items
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?