Аўстрыйскі доктар правядзе ў Гомелі семінар для спецыялістаў, якія працуюць з інвалідамі
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» вядзе падрыхтоўку да заключнага семінару для спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гомельскай вобласці, якія непасрэдна працуюць з маладымі інвалідамі.
Семінар адбудзецца ў пачатку лютага, весці працу са спецыялістамі будзе вядомы аўстрыйскі доктар Іва Селнер, які прыязджае ў Гомель ужо не першы раз і з задавальненнем дзеліцца сваім досведам і прафесійнымі ведамі.
Тэматыка была падабрана з улікам пажаданняў мясцовых спецыялістаў для практычнай працы з маладымі інвалідамі. Доктар Іва Селнер прадставіць тэмы «Мэты, шляхі, крокі да самастойнасці», «Шанцы інтэграцыі і ўдзелу ў грамадскім жыцці», «Праца з бацькамі і сябрамі сям'і». Спецыялісты змогуць задаць пытанні і ўдакладніць методыку працы з інвалідамі пры нетыповых, складаных сітуацыях. А таксама атрымліваць кансультацыю па развіцці працоўных і творчых здольнасцяў у маладых інвалідаў, стварэнню ўмоў інтэграцыі іх у грамадскае жыццё, супрацоўніцтву цэнтраў з бацькамі і сябрамі сям'і.
Паколькі дадзены цыкл семінараў сканчаецца, вынікі ўсёй працы за гэтыя гады будуць апублікаваныя ў часопісе «Звычайныя людзі», які выдаецца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі на рускай і англійскай мовах. У часопіс увойдуць матэрыялы і па Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
БКМ «Карытас-Міласэрнасць» працягвае распрацоўваць новыя праграмы, акцыі і праекты.
Related items
-
Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»