Ну, лічыць чужыя грошы, напэўна, не варта. А вось гісторыя ў тэму. І тут усё абыйшлося без касцёльных сродкаў:
Каталіцкае краязнаўчае таварыства "Conscius mei" выкупіла гістарычную ўваходную бронзавую табліцу Чырвонага касцёла ў прыватнага калекцыянера. Табліцу, выканананую у неарманскім стылі, і эскіз якой, магчыма, распрацоўваў архітэктар Чырвонага касцёла Томаш Пайздэрскі. Вось, што піша ў сваім атрыкуле на гэты конт мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі: "Праектаваць новы касцёл Вайніловіч даручыў прускаму архітэктару Тамашу Пайздэрскаму ... Узоры ўсіх дэталяў, нават завесы і клямкі на дзверы, падрыхтаваў сам Пайздэрскі, каб вытрымаць цэласнасць стылю."
Табліца ўтрымлівае барэльефы Чырвонага касцёла і фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча. Уверсе табліцы заходзіцца подпіс "Kościół sw. Szymona i sw. Heleny", ўнізе, пад барэльефам Эдварда Вайніловіча стаіць подпіс самога Эдварда Вайніловіча: "E. Woyniłłowicz"
Уваходная табліца лічылася скрадзеннай, але на думку гісторыкаў, табліцу ўласнаручна мог зняць з касцёла ў 1918 годзе сам Эдвард Вайніловіч, каб пазбегуць яе знішчэння. Верагодна, што табліца ў 1918 годзе захоўвалася ў радавым маёнтку Вайніловічаў, які быў разрабаваны 19–21 лютага 1918 г, калі рэвалюцыйныя салдаты і падбухтораныя бальшавікамі сяляне навакольных вёсак учынілі жахлівы пагром Савічаў — радавой сядзібы Вайніловічаў.
сам Вайніловіч так узгадваў тыя падзеі:
"Загінуў плён культурнай працы 11-ці пакаленняў, загінула ўсё, што мы збіралі ад сярэдзіны 16 стагоддзя ў начыннях, партрэтах, прадметах мастацтва, а галоўнае, у дакументах, упарадкаваных і скаталагізаваных так, як гэта бывае хіба толькі ў славутых дзяржаўных архівах".
Маем гонар адзначыць, што на заклік каталіцкага краязнаўчага таварыства "Conscius mei" аб зборы сродкаў на выкуп табліцы, літаральна за 24 гадзіны былі сабраны ўсе патрэбныя сродкі. Асаблівую падзяку выяўляем літвінам культуры польскай, што сабралі асноўную частку патрэбнай сумы. Гэта паны: Зміцер Вайцэховіч, Аляксандр Белы, мая сястра пані Святлана Салаш, пан Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч і інш. Таксама выяўляем вялікую падзяку палякам-крэсавянам (дзясяткам!), якія выявілі гатоўнасць пераслаць грошы у Беларусь.
salasz.livejournal.com/194362.html