BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомосексуализм - это болезнь?

More
13 years 10 months ago #92 от lara
lara replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Але ідэал для хрысціяніна гэта ўсё ж такі ўстырманне ад сэкса, гэта значыць што пажадана канешна зусім не мець палавых зносінаў, але калі чалавек такая слабая істота няхай мае з шматлікімі абмежаваннямі.
Наконт натуральнай кантрацэпцыі гэта што такое патлумач Павал калі ласка.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #94 от Pavel
Pavel replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Лара, ну як можна сцвярджаць тое, чаго не ведаеш? Яшчэ раз кажу, няма ў хрысціянства такога ідэалу - устрыманне ад сэксу. Хрысціянства ЗА сэкс - паміж мужам і жонкай, падкрэсліваю, і пажадана каб гэта прыводзіла да нараджэння дзяцей. Не верыш мне - задай пытанне на гэты конт святару ў адпаведнай тэме гэтага форума, або ў праваслаўных спытай, калі ты праваслаўная. І дарэчы паміж мужам і жонкам хрысціянства дазваляе ўсе формы сэксу, галоўнае, каб заканчвалася ўсе натуральна.

А наконт часовага ўхілення ад цяжарнасці есць не натуральная кантрацэпцыя, а натуральныя метады, каб не зацяжарыць. Яны грунтуюцца на асаблівасцях розных жаночых працэсаў. Трэба вызначаць дні, калі зацяжарванне немагчыма. Метадаў іх вызначэння шмат, аб гэтым можна знайсці мора інфармацыі ў нэце.

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago - 13 years 10 months ago #96 от lara
lara replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Калі сэкс такі пракрасны і пажаданы для хрысціян, чаму каталіцкія святары прымаюць цэлібат, манаства вышэйшая форма служэння Богу, чаму падчас пасту трэ ўстрымлівацца ад палавых зносінаў? Чаму жанчынам падчас месяцовых нельга наведваць храм? Чаму жанчына сорак дзён пасля родаў не мае права наведваць храм? і яшчэ сотні чаму
А наконт адкуль я ўзяла, дык ў Новым запавеце пар гэта сказана, магу не паленіцца працытаваць

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #97 от lara
lara replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Ліст да Карынцянаў раздзел 7 Апостал Павал кажа
"адносна таго што вы пісалі, дык добра чалавеку не дакранацца жанчыны"
2. Але з увагі на распусту кожны хай мае сваю жонку , і жонка кожная хай мае свайго мужу"
7. "хацеў бы каб усе людзі былі як я, але кожны мае свой уласны дар ад Бога: адзін так другі інакш"
8. "нежанатым жа і ўдовам кажу: добра ім заставацца так як я"
9."калі ж не могуцт устрымацца хай жэняцца, бо лепш ажаніцца чым распальвацца.
29. Кажу, браты, што час кароткі! Дык трэба, каб тыя хто маюць жонак , жылі, як быццам не маюць.
32. Хачу каб вы былі без клопату. Чалавек нежанаты рупіцца пар Госпада, як падабацца Госпаду.
33. А хто жанаты рупіцца пра справы свету, як падабацца жонцы.
39.Дык хто аддае сваю дзеўчына замуж добра робіць, а хто не аддае замуж яшчэ лепш робіць.

Ці трэ яшчэ нейкія аргументы на карысць кепскага стаўлення хрысціян да сэксу і нават шлюбу?

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #98 от Pavel
Pavel replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Ідзе гаворка аб тым, што сэкс - не самае галоўнае ў жыцці, не варта станавіцца рабом свайго жадання і не варта ісці да РАСПУСТЫ.

Займацца сэксам у пост трэба - так казаў наш святар. Каб даваць новае жыцце. Наконт жанчын, што ім нельга ў храм прыходзіць - гэта, хіба, у іудэяў так. У каталікоў дакладна нават блізка такога няма. У праваслаўных можа, але вельмі сумняваюся. Трэба каб наш праваслаўны сябар Дэніка адказаў.

А святары прымаюць цэлебат, каб нішто не адцягвала ад служэння Богу. Як казаў наш кс. Петр: была б у мяне жонка, было б кепска. Затрымаюся ў касцеле, а яна пачне дома піліць: дзе быў так доўга? Можа, якую парафіянку сабе прыглядзеў? Тут ужо будзе не служэння Богу. Але ен жартаваў так.

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #99 от lara
lara replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Ня ведаю ня ведаю, гэта ты Павал так інтэрпрытуеш, але для мяне з гэных цытат якія я прывяла відавочна тое, што сэкс разглядаецца хрысціянствам як непазбежнае ЗЛО, самы лепшы варыянт устрыманне ад палавых зносін, але зважаючы на чалавечую слабасць, няхай будзе, але толькі ў шлюбе.
Я вось ніколі не магла зразумець. як гэта адна і тая ж з'ява можа быць пазітыўнай інегатыўнай адначасова ў залежнасці ад абставін. так, любошчы з жонкай прымальныя, а з не жонкай смяротны грэх? Як такое можа быць? Усе астатнія смяротныя грахі пры любых абставінах грахі, апроч палавых зносін.Гэта нешта нелагічнае.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #101 от Pavel
Pavel replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Лара, ну я не магу... Добра, давай возьмем запаветы. Не чужалож, не пажадай жонкі бліжняга свайго. Вось правілы, што датычацца сэкса. Хрысціянства заўседы выступае за шматдзетныя сем'і, за тое, каб людзі давалі новае жыцце, не жылі для себя, а жылі для іншых, напрыклад, для дзяцей. Ахвяравалі сваей свабодай, здароўем, вольным часам. І ўзамен такія людзі атрымліваюць нашмат больш. Карацей, хрысціянства за дзяцей і за любоў. А як жа дзеці з'явяцца без сэкса? І любоў паміж мужам і жонкай будзе не поўнай без фізічнай блізкасці. Але ты мне зусім, я бачу, не верыш. Спытай у ксяндза у тэме "Пытанне святару" ці ў праваслаўнага, калі каталіцкаму не верыш.

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #102 от klerik007
klerik007 replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Прапаноўваю адкрыць новую тэму, бо ад гэтай адышлі вельмі далёка.
Лічу што ўсе згодныя.Таму і адкрываю.

Горе мне, если не проповедую Евангелие.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #117 от Curious
Curious replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
Секс - это дар Бога, для супруг. Символ их единства, любви! Продолжения рода.
И секс это зло, смерть для человека, если он не в супружестве, и иногда в супружестве, если он воспроизводится просто как желание (желание использовать мужа,жену только для своего удовольствия).
Это к высказыванию от Lara: "Я вось ніколі не магла зразумець. як гэта адна і тая ж з'ява можа быць пазітыўнай інегатыўнай адначасова ў залежнасці ад абставін".
Как это понять? В рамках данного форума врядли удастся изменить кусочек мировозрения, но получить направление надеюсь можно.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
13 years 10 months ago #118 от Curious
Curious replied the topic: Гомосексуализм - это болезнь?
klerik007 писал(а):

Прапаноўваю адкрыць новую тэму, бо ад гэтай адышлі вельмі далёка.
Лічу што ўсе згодныя.Таму і адкрываю.

Напишите пожалуйста название новой темы.

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

Модераторы: Pavelklerik007