Пачуць ад Бога ўсяго адно слова
- Written by Павел А.
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (1)
Малітва - гэта размова з Богам, а не толькі нашыя просьбы...
Малітва - гэта дыялог, размова з Богам. Не раз пра гэта чуў, чытаў, разважаў, але толькі нядаўна пра гэта ўзгадаў. І падчас чарговай сваёй «малітвы» паспрабаваў, нарэшце, не толькі выказаць Богу свае просьбы, малітоўныя формулы, але і пачуць Яго. Калі дыялог, размова - значыць, Бог павінен таксама нешта сказаць?
Не ведаў, як гэта зрабіць, як пачуць. Але імкнуўся. Спачатку паспрабаваў спыніць паток думак аб мінулым і заўтрашнім дні, які, як звычайна, круціўся ў галаве, і прадставіў перад сабой вобраз Ісуса Хрыста. Секунда, дзве... і я быццам пачуў, як у маім сэрцы ціха прагучала слова: «Любі».
Падзякаваўшы Госпаду за гэтае слова, я засумняваўся: ці сапраўды Бог вымавіў для мяне слова, ці гэта была проста мая фантазія. Але, падумаўшы, што калі гэта і фантазія, то не шкодная, я звярнуўся да такой жа практыкі на наступны дзень. І яшчэ праз дзень, і яшчэ. Кожны раз у сваім сэрцы я чуў па адным слове, прычым усе - дзеясловы. Наступным за «любі», я пачуў «веруй», «чувай» і «радуйся» (гэты заклік да дзеяння прагучаў у нядзелю).
А потым я перастаў чуць Бога. Колькі ні спрабаваў у маўчанні засяродзіцца на вобразе Ісуса, усё дарэмна. І я зразумеў чаму - гаварыць з Богам магчыма толькі ў прысутнасці Ягонай ласкі. А пасля таго як я ў чарговы раз страціў яе і закрыў сваё сэрца, словы Бога да яго ўжо не даходзілі.
Я да гэтага часу не ўпэўнены, што ўсё тое не фантазія. Магчыма - квінтэсенцыя таго, што ўжо столькі разоў чуў у храме. Але ж у любым выпадку гэта не дрэнна. І я чакаю пакорліва, дакладней, спрабую пакорліва чакаць, пакуль Гасподзь зноў адорыць мяне Сваёй ласкай, і я пачую ў глыбіні свайго сэрца Ягонае ціхае слова, якое зноў пакліча мяне ў дарогу.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп