Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Углядаючыся ў неба над нашай Бацькаўшчынай і небяспекай, якая навісла над светам, немагчыма маўчаць».
Рэкалекцыі пакаяння за Беларусь з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча завяршыліся 6 верасня ў Навагрудку. Яны праходзілі ў чацверты раз і ўключалі ўсяночныя адарацыі, пілігрымку пакаяння, Крыжовы шлях вуліцамі горада, іншыя пакутныя набажэнствы.
Напярэдадні пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын з прыступкаў храма першай сталіцы ВКЛ запрашаў на рэкалекцыі ўсіх неабыякавых:
«Углядаючыся ў неба над нашай Бацькаўшчынай і небяспекай, якая навісла над светам, немагчыма маўчаць. Войны, падзелы, непакой, ахаладжэнне веры і страта любові – усё гэта стукаецца ў дзверы кожнага дому».
Ён адзначыў, што прароцтвы Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі актуальныя ў нашы дні.
Сутнасць рэкалекцый – здзейсніць акт уміласціўлення Богу за грахі народу і ўсяго свету, і каб агульная малітва, спалучаная з Эўхарыстыяй, стала духоўным шчытом для Беларусі.
Фота з Крыжовага шляху – з сацсетак і старонкі кс. Юрыя Жэгарына.
Media
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя