Logo
Print this page

«Цьфу, цьфу, цьфу». Ці такі ты атэіст, як табе здаецца?

Калі ты не здаровы, то хворы. Калі не жывы, то мёртвы. Калі ты не з Богам, то... Але ёсць пытанне і да хрысціянаў: спытай сябе, чаму твой сусед - атэіст?

І зноў аб атэізме. Коратка: пару назіранняў і думак. Меў я стасункі нядаўна з адным чалавекам, які называе сябе атэістам, і заўважыў, што кажучы пра свае поспехі, ён ледзь прыкметна тройчы плюнуў праз левае плячо. Чалавек сур'ёзны, з гальштукам і партфелем. А потым, калі гаворка зайшла пра яго добрае здароўе, па стале пастукаў. Менавіта да драўлянага пацягнуўся, хоць побач быў пластыкавы :)))

Вось партрэт чалавека веруючага. Толькі ў нешта, а не ў кагосьці. Сто разоў псіхолагі пісалі: вера ў звышнатуральнае - гэта абсалютна натуральна для любога чалавека! Як дыхаць, як піць. Заклала ў нас «Прырода» не толькі функцыю думаць, але і верыць. І паколькі не можа быць пустым сэрца чалавечае, кожны абавязкова верыць у якія-небудзь «вышэйшыя сілы». Але калі не ў жывога Бога, то ў чорную котку, варажбы, магію, латарэі, фартуну, рок, выпадак...

«Цьфу, цьфу, цьфу» тры разы цераз плячо - такая твая малітва, атэіст. Па-дурному, так? Не верыш, што гэта так? Пастарайся зазірнуць ўнутр свайго сэрца. Можа быць, там не забабоны, а вера ў карты, поспех, лічбы, прыкметы, гараскопы, цуды, Дзеда Мароза... Усё гэта адно і тое ж - гэта проста чэрці. Таму што калі ты з не з Богам, то з дэманам. Калі ты не здаровы, то хворы. Калі не жывы, то мёртвы.

Але шмат хто з вас, атэісты, не вінаватыя ў гэтым. А вінаваты, можа быць, я і іншыя хрысціяне, якія жывуць крывадушна. «Яна ў царкву ходзіць, але шпільку ад сурокаў на швэдры носіць. Ён у касцёле малітвы чытае, а з калгасу зерне крадзе. Бацькі такія набожныя, а дзяцей за хабар ва ўніверсітэт прыстроілі». Я не раз чуў гэта ад людзей, якія такім чынам тлумачаць, чаму не вераць у Бога, чаму лічаць гэта такім жа падманам, як і ўсё навокал. Таму што мы не паказваем гэтым людзям Бога, не нясем Яго святло, Яго любоў, а жывем у такой жа цемры, як і ўсе. Дзякуючы нашым паводзінам яны думаюць, што хрысціянства - гэта не вера, а рэлігійнасць, звод абрадаў, такія ж забабоны і шаманства, як і варажба на картах... Твой сусед атэіст? Спытай сябе, чаму!

А цябе, дарагі атэіст, я не хачу пераконваць у тым, што Бог ёсць. У Бога вераць нават чэрці :) Вераць, але не давяраюць, таму і пакутуюць. А Бог верыць у цябе. Да апошняга.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.