BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Усё брыдкаслоўе - ад дэмана, а хрысціянін кажа чыста!

«Прывялі да Яго глухога, гугняўца, і прасілі Яго ўскласці на яго руку ... І адразу адкрыўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі яго мовы, і пачаў гаварыць чыста». У сваім адказе на гэта Евангелле гомельскі пробашч айцец Славамір падкрэсліў: хрысціянін кажа чыста!

Гэта значыць, што брыдкаслоўе не павінна быць у нас на языку. - Усё брыдкаслоўе - ад дэмана. Гасподзь дае толькі добрыя словы. А, бывае, ідзеш па вуліцы і чуеш, як муж з жонкай - прыгожа апранутыя, з дзецьмі - звяртаюцца адзін да аднаго трохпавярховымі фразамі. Але ж нішто дрэннае ня можа ўвайсці ў нас, толькі калі не ляжыць у нашым сэрцы і не зыходзіць з яго. Таму звяртаемся да Хрыста, каб увайшоў у наша сэрца, асвяціў яго самыя цёмныя куткі, даў нам убачыць сябе ў праўдзе. Тое ж датычыцца і рабочых, зваршчыкаў, будаўнікоў, якія прывыклі размаўляць мацюкамі. Так не павінна быць! Калі ты хрысціянін, брыдкаслоўя няма на тваім языку.

Евангелле кажа нам і пра слых. Ён дадзены нам, каб слухаць Бога і адзін аднаго ў сям'і, на працы. І тыя, якіх Гасподзь паставіў начальнікамі, таксама павінны слухаць сваіх падначаленых, унікаць у іх праблемы, - дадаў святар.

Last modified onСубота, 15 Верасень 2012 16:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць