Logo
Print this page

Яшчэ адзін гістарычны момант: Папа з'явіцца ў Instagram

Францішак будзе дзяліцца фатаграфіямі і відэазапісамі.

Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі “Instagram”. Ён пачне дзейнічаць 19 сакавіка 2016 г. і будзе называцца “Franciscus”. Інфармацыю аб з’яўленні акаўнта Святога Айца на гэтай медыяплатформе пацвердзіў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Дарыё Вігано.

26 лютага 2016 г. папа Францішак прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка “Instagram” Кевіна Сістрома. Аб гэтай падзеі апошні напісаў: “Мы размаўлялі аб здольнасці выяваў аб’ядноўваць людзей розных культур і моваў. Без сумніву, гэта адзін з самых незабыўных момантаў у маім жыцці”.

“Instagram” мае каля 400 млн. карыстальнікаў ва ўсім свеце. У красавіку 2012 г. ён быў набыты кампаніяй “Facebook”.

be.radiovaticana.va

Чытайце таксама: «Першае сэлфі» Папы ў Instagram узарвала інтэрнэт

Last modified onСерада, 16 Сакавік 2016 21:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.