«Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама стала вядома, за што затрымлівалі парафіянку, суд над якой яшчэ не прайшоў, і калі павінны адпусціць арыштаваных святароў.
Інфармацыю пра прычыну і тэрміны арышту двух каталіцкіх святароў, якія служаць у санктуарыі ў Шуміліне ў Віцебскай вобласці, дагэтуль не атрымала ні духавенства, ні свецкія вернікі. Па звестках вернікаў, у ізалятар, дзе ўтрымліваюць святароў, і органы міліцыі звяртаўся асабіста біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, але нават яму адмовіліся даць інфармацыю.
Нагадаем, на суд над айцом Анджэем Юхневічам і айцом Паўлам Лемехам з ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі духавенства таксама не трапіла — працэс праходзіў дыстанцыйна, затрыманых не дастаўлялі на пасяджэнне.
Аднак Katolik.life удалося даведацца, што тэрмін адміністрацыйнага арышту айца Паўла заканчваецца 18 траўня, а айца Анджэя — 23 траўня. Гэта значыць, што яны былі асуджаныя, адпаведна, на 10 і 15 сутак зняволення. Святароў адпусцяць у гэтыя дні, калі да таго іх не абвінавацяць яшчэ ў чым-небудзь.
Перадачу для зняволеных святароў могуць прыняць толькі ад сваякоў, пры гэтым прадукты перадаваць забаронена — толькі сродкі гігіены і лекі.
Тым часам стала вядома, што затрыманую адначасова са святарамі маладую парафіянку яшчэ не судзілі. Яе адпусцілі да суда, які прызначаны на канец тыдня. Веруючай ставяць у віну захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — за падпіску ў сацсетцы на інфармацыйную старонку, абвешчаную «экстрэмісцкай».
Відавочна, за аналагічнае правапарушэнне (таксама магчыма абвінавачванне ў «пікетаванні» з-за значкоў на фота профілю) былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту затрыманыя святары.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Ён не прасіў аб адстаўцы». Парафіяне – аб звальненні пробашча Чырвонага касцёла
-
Мітрапаліт змяніў пробашча закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
-
«Гэта ікона здзяйсняе жаданні». БелСМІ маніпулюе рэлігіяй, каб сабраць лайкі
-
«Што немагчыма для людзей...» Дзяржсакратар Ватыкана патлумачыў, для чаго прыбыў ва Украіну
-
Паступіла пяць прапаноў: чым скончылася абмеркаванне рэканструкцыі мінскай Кальварыі