23 лютага - Дзень малітвы і посту за мір
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Папа Францішак заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы "некатолікаў" і "нехрысціянаў".
Папа Францішак абвясціў пра дзень малітвы і посту за мір у свеце, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Паўднёвым Судане. Ён таксама заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы “некатолікаў” і “нехрысціян”.
“З-за трагічных, працяглых канфліктаў у розных частках свету заклікаю ўсіх веруючых прыняць удзел у спецыяльным Дні малітвы і посту, які пройдзе 23 лютага 2018 г., у пятніцу першага тыдня Вялікага Посту. У гэты дзень будзем асабліва маліцца за народы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана. Як і ў іншых падобных выпадках, запрашаю таксама братоў і сясцёр, некатолікаў і нехрысьціян, далучыцца да гэтай ініцыятывы у спосаб, які яны лічаць найбольш адпаведным, але ўсе разам".
Беларускія вернікі таксама памятаюць у малітвах аб брацкім украінскім народзе, які доўгі час пакутуе ад ваеннага канфлікту на Данбасе.
Наш Нябесны Айцец заўсёды слухае сваіх дзяцей, якія звяртаюцца да Яго ў болі і смутку. “Ён аздараўляе скрышаных сэрцам і раны завязвае ім” (Пс 147,3). Звяртаюся з сардэчным заклікам, каб таксама і мы пачулі гэты крык, і кожны з нас у сваім сумленні, перад Богам, задаў сабе пытанне: “Што я магу зрабіць для міру?”. Безумоўна, мы можам маліцца; але не толькі: кожны можа канкрэтна сказаць “не” гвалту, наколькі гэта залежыць ад яго. Таму што перамогі, атрыманыя ў выніку насілля - гэта фальшывыя перамогі. Затое праца на карысць міру стварае дабро для ўсіх, сказаў Папа.
Related items
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам