BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна

«У Бога няма межаў, і смерць для Яго не перашкода», – адзначыў праваслаўны святар у Вільні і прапанаваў даслаць яму імёны памерлых, за якіх памоляцца на Літургіі.

Праваслаўныя вернікі 14 траўня адзначаюць Радуніцу – дзень успаміну памерлых і малітвы за іх. «Шмат у каго з тых беларусаў, хто зараз апынуўся за мяжою, няма магчымасці наведаць магілы сваіх родных. Але ў Бога межаў няма. І смерць для Яго не перашкода», – адзначыў протаіерэй Георгій Рой, святар Беларускай супольнасці Усяленскага Патрыярхату ў Вільні.

Ён запрасіў усіх праваслаўных беларусаў, якія цяпер жывуць у літоўскай сталіцы, на вячэрнюю заўпакойную літургію на беларускай мове, якая адбудзецца а 18-й гадзіне па адрасе Bokšto g. 4. А тых, хто не можа наведаць службу – далучацца да анлайн-трансляцыі >

«У Бога няма мёртвых, а ўсе жывыя! – дадаў святар і прапанаваў у каментарах да свайго паведамлення пакідаць імёны тых, каго хацелі б памянуць. – Прачытаем усе імёны на Літургіі і на заўпакойнай паніхідзе».

Карыстальнікі сацсеткі даслалі ўжо дзесяткі імёнаў сваіх родных і блізкіх, якія адышлі ў вечнасць. Па жаданні, падтрымаць супольнасць ахвяраваннямі можна па рэквізітах, якія таксама пакінуў святар.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 16 Май 2024 09:48
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць