Папа плануе наведаць Мексіку ў 2016 годзе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
А ў лістападзе Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Афрыку.
Папа можа здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Мексіку ў 2016 г. Аб гэтым заявіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Праект візіту Пантыфіка ў гэту краіну “пачынае канкрэтызавацца”, сказаў ён і заўважыў, што Папа асабіста неаднойчы заяўляў аб сваім жаданні адправіцца ў Мексіку. “Існуе праект па здзяйсненні гэтага падарожжа ў наступным годзе і для яго рэалізацыі ўжо прадпрыняты канкрэтныя крокі”, - сказаў кс. Ламбардзі.
У верасні 2015 г. Святы Айцец сказаў журналістам што меў намер затрымацца ў Мексіцы на шляху ў Злучаныя Штаты і нават планаваў, што перакрочыць мяжу з ЗША ў Сьюдад-Хуарэс. Гэта жаданне не было рэалізавана, паколькі ўзнікла магчымасць візіту на Кубу. Але Францішак не заставіў планаў наведаць санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай, паведамляе be.radiovaticana.va.
Нагадаем, краіны Афрыкі Папа наведае ў лістападзе.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Мы гэтага хацелі?» Ціхія галасы расійскіх католікаў аб жаданні міру
-
Невыпадкова 15 жніўня. Вернікаў заклікаюць даверыць Марыі мір ва Украіне
-
Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме