Папа ўключаны ў пяцёрку самых уплывовых людзей планеты
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак абышоў лідара Кітая, прэзідэнтаў «Microsoft» і «Google».
Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам “Forbes”, ён апынуўся на чацвёртым месцы і, такім чынам, захаваў пазіцыю, якую займаў у рэйтынгу ў 2013 і 2014 гг.
Папа апярэдзіў, сярод іншых, старшыню КНР Сі Цзіньпіна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, былога кіраўніка “Microsoft” Біла Гейтса і кіраўніка “Google” Лары Пэйджа. На першым месцы – Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, на другім – Канцлер ФРГ Ангела Меркель, на трэцім – Прэзідэнт ЗША Барак Абама.
На думку аўтараў рэйтынгу, Францішак – “духоўны лідэр адной шостай часткі насельніцтва свету – 1,2 млрд душ” – абраў за сваю місію змену “кансерватыўнага вобразу Каталіцкага Касцёла”. “Першы езуіт і лацінаамерыканскі Біскуп Рыма прапагандуе спачуванне да бедных і большую ролю жанчын”, - мяркуе “Forbes”.
Штогадовы спіс самых уплывовых фігур у свеце сёлета ўключае ў сябе 73 прозвішчы.
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?