У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Барбер прымае за данаты, а калі кліенту заплаціць няма чым, то выканае працу «бясплатна і з адкрытым сэрцам».
Барбер з 7-гадовым стажам, выпускнік легендарнай Old School Barber Academy Ян Касцяневіч адрадзіў дабрачынны барбершоп у каталіцкай установе ў Мінску – Хрысціянскім сацыяльным цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.
Ян – адзіны майстар у Беларусі, які працуе выключна класічнай небяспечнай брытвай. Сакрэты працы ён пераняў наўпрост у італьянскіх мэтраў.
У сваім новым месцы працы майстар, каталіцкі вернік, прымае кліентаў без фіксаваных цэн – за добраахвотнае ахвяраванне ў памеры на меркаванне наведвальніка. Калі кліенту наогул заплаціць няма чым, Ян выканае працу «бясплатна і з адкрытым сэрцам».
Дабрачынны барбершоп названы ў гонар святога Марціна дэ Поррэса – апекуна цырульнікаў і сацыяльнай справядлівасці.
Як адзначае Ян, «рэлігійны бэкграўнд і сучасная олдскул-культура выдатна суіснуюць». У спектры паслуг за данаты – мужчынская стрыжка, стрыжка і мадэляванне бароды, стрыжка і галенне, традыцыйнае галенне небяспечнай брытвай.
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў