Logo
Print this page

Папа сустрэўся з транссэксуаламі і былымі прастытуткамі

«Каталіцкая царква не павінна выключаць каго-небудзь».

Святы Айцец сустрэўся з групай транссексуалаў і былых прастытутак. «Кароткая сустрэча 50 ахвяр гандлю людзьмі з дзесяці краін адбылася ў суботу падчас пазачарговай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў сувязі з Годам Міласэрнасці», — паведаміла 10 красавіка ватыканская газета «L'Osservatore Romano».

Акрамя таго, падчас аўдыенцыі Папа прывітаў трох зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў Мілане: два з іх — пажыццёва і адзін прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Каталіцкі Касцёл не павінен выключаць каго-небудзь толькі з-за таго, што яго жыццё не адпавядае каталіцкаму вучэнню», — падкрэсліў Святы Айцец у апублікаванай 8 красавіка постсінадальнай Апостальскай адгартацыі «Amoris Laetitia» (Радасць любові), прысвечанай шлюбу і сям’і.

24 студзеня гэтага года Пантыфік прымаў у Доме св. Марты ў Ватыкане іспанскага транссексуала, які ў мінулым годзе напісаў яму ліст, дзе скардзіўся, што быў адлучаны ад сваёй парафіяльнай супольнасці ў Пласенсіа, да якой належаў з дзяцінства.

Папа Францішак таксама неаднаразова сустракаўся з былымі прастытуткамі, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі.

Сatholic.by

Last modified onПанядзелак, 11 Красавік 2016 15:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.