Папа глыбока асуджае расстрэл у гей-клубе ў ЗША
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак узрушаны «бессэнсоўнай нянавісцю» і моліцца аб ахвярах.
Папа Францішак узрушаны «забойчым шаленствам і бессэнсоўнай нянавісцю», у выніку якой былі забітыя 50 чалавек у начным клубе ў горадзе Арланда ў ЗША, гаворыцца ў заяве Святога Пасада.
«Папа Францішак і мы ўсе глубока асуджаем, адчуваем боль і ўзрушанасць з нагоды масавага забойства, якое адбылося ў Арланда, з ягоным жахліва высокім лікам нявінных ахвяр, гэтага новага праяўлення забойчага шаленства і бессэнсоўнай нянавісці. Папа Францішак далучаецца ў малітве да малітваў ахвяраў і іхных сем'яў», — паведамляе Ватыкан.
«Мы спадзяемся, што будуць найхутчэйшым чынам знойдзеныя спосабы эфектыўна ідэнтыфікаваць прычыны гэтага жахлівага і абсурднага гвалту, які так глубока супярэчыць жаданню міра з боку амерыканскага народа і ўсяго чалавецтва», — цытуе заяву дырэктара Прэс-службы Святога Пасада кс. Фрэдэрыка Ламбардзі Ватыканскае радыё.
У ноч на 12 чэрвеня 29-гадовы амерыканец учыніў страляніну ў гей-клубе Pulse ў Арланда, а сам загінуў у выніку штурму. Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за злачынства.
Нагадаем, удзельнікі гей-параду ў Кіеве напалі на хрысціянскіх актывістаў.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік