У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У хуткім часе пасля прызыву яго раптоўна адпусцілі – ксёндз з'яўляецца адзіным святаром у буйной парафіі.
Каталіцкага святара прызвалі на вайсковыя зборы – гэта асаблівы для Беларусі выпадак. Як даведаліся вернікі, павестку атрымаў пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі ксёндз Аляксандр Канановіч, лідар хрысціянскага музычнага праекту Step Project.
Па звестках каталіцкіх вернікаў Беларусі, святара прызвалі на зборы і накіравалі ў вайсковую частку ў Асіповічах. Куды дакладна – невядома, але, верагодна, у артылерыйскую брыгаду. Па паведамленнях прэсы, менавіта туды ў апошнія дні масава прызывалі жыхароў Гомельскай вобласці – на ваенныя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей. Зборы доўжацца 60 дзён.
Але святар прабыў у войску ўсяго пару дзён – яго раптоўна адпусцілі, і 17 верасня ён вярнуўся ў Гомель, даведаліся вернікі. Яны мяркуюць, што заступіўся біскуп. Ксёндз Аляксандр, ва ўмовах вострага недахопу духавенства, з'яўляецца адзіным святаром у буйной гомельскай парафіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку