Адбіўныя з гарохам, рызота з шафранам: выдадзена кулінарная кніга Папы Францішка
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Вялікі пост завяршаецца, і вернікі змогуць прыгатаваць любімыя стравы рымскага Пантыфіка: 40 простых рэцэптаў.
Сорак рэцэптаў утрымлівае “кулінарная кніга Папы”, выдадзеная ў Францыі. Яе назва: “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выступіў Раберта Альбаргеці.
Адпраўным пунктам сталі словы “Смачна есці!”, якія Францішак кажа вернікам кожны раз пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Гэта запрашэнне да добрага харчавання, клопату пра сябе і здароўе свайго цела, але і заклік да абмену, гутаркі, супольнасці, сустрэчы з іншымі людзьмі за сталом, да якога запрошаны кожны. Гэта Пантыфік сам рэгулярна рэалізуе, асабліва падчас сваіх абедаў са зняволенымі і беднымі.
Выкарыстоўваючы гэтыя прыклады, Раберта Альбаргеці стварае арыгінальны партрэт Папы. У кнізе, прадмову да якой напісаў пляменнік Францішка, Ігнасіа, паказаны этапы жыцця Хорхэ Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшняга дня з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Яго неўспрыняцце марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавага, пустога і небяспечнага спажывальніцтва, і ў той жа час вядзенне “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў, плёну чалавечай працы і Божага дару.
Багата ілюстраваная і пераплеценая анекдотамі – напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі, – кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Францішка. Тут і смажанае курчаня бабуля, і адбіўныя з гарохам і вяршкамі, і ялавічына па-міланскі, і рызота з шафранам, і традыцыйнае аргентынскае асадо, паведамляе be.radiovaticana.va.
Раней Ватыкан выпусціў кулінарную кнігу з 500-летнімі рэцэптамі.
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?