Беларуска Святлана Алексіевіч стала Нобелеўскім лаўрэатам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Прэмія па літаратуры прысуджана за цыкл «Галасы Утопіі».
Вядомы беларускі празаік 67-гадовая Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2015 годзе. Алексіевіч стала першай у гісторыі Беларусі ўладальніцай Нобелеўскай прэміі. Беларуску намінавалі ўжо трэці год запар і яна ўзначальвала рэйтынгі букмекерскіх кантор у якасці найбольш верагоднай ўладальніцы прэміі.
Алексіевіч намінавалася за цыкл твораў «Галасы Утопіі» (у тым ліку кнігі «Час сэканд-хэнд», «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Апошнія сведкі», «Чарнобыльская малітва»).
Усяго ў гэтым годзе на Нобелеўскую прэмію па літаратуры прэтэндавалі амаль 200 намінантаў.
Раней сярод беларусаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры прэтэндавалі таксама паэты Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў.
Related items
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі