Logo
Print this page

Святлана Алексіевіч: нянавісць нас не ўратуе, толькі любоў

Пісьменніцы ўручылі Нобелеўскую прэмію [ВІДЭА прамовы]

Пасля ўручэння ў Стакгольме Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч увечары 10 снежня лаўрэат выступіла з прамовай на традыцыйным банкеце. Алексіевіч адзначыла, што не смее прысвоіць сабе высокую ўзнагароду, а расцэньвае яе «як паклон многім пакаленням савецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне СССР - марксісцкай лабараторыі светлай будучыні». Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў кожнага новага пакалення была свая рэвалюцыя, заўважыла пісьменніца:

- Яны выходзілі на Плошчу, яны хацелі жыць у вольнай краіне, іх збівалі, адпраўлялі ў турмы, выганялі з інстытутаў, звальнялі з працы. Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі рэвалюцыі ў нас ёсць. Свабода - гэта не хуткае свята, як мы марылі. Гэта шлях. Доўгі. Цяпер мы гэта ведаем.

Святлана Алексіевіч працягнула:

- Мы ўсе жывем у агульным свеце. Ён завецца - Зямля. У гэтым нашым свеце стала няўтульна. Уключаеш тэлевізар, і там, захлынаючыся ад захаплення дыктар распавядае аб новых ваенных самалётах, караблях... На рускай, ангельскай і іншых мовах. Зноў наступіла эпоха варварства. Эпоха сілы. (...) Цяпер мы сведкі новай сутычкі дабра і зла. Сведкі і ўдзельнікі. (...) Мяне завуць пісьменнікам катастроф, гэта няпраўда, я ўвесь час шукаю словы любові. Нянавісць нас не ўратуе. Толькі любоў. Я спадзяюся...

Раней, падчас лекцыі па літаратуры ў Стакгольме, Святлана Алексіевіч заявіла: «Мяне цікавіць «маленькі чалавек». Таксама пісьменніца прызнавалася, што марыць напісаць кнігу пра каханне, перадаўшы галасы мужчын і жанчын аб сваёй гісторыі кахання.

Media

Last modified onПятніца, 11 Снежань 2015 11:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.