Святлана Алексіевіч: нянавісць нас не ўратуе, толькі любоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Пісьменніцы ўручылі Нобелеўскую прэмію [ВІДЭА прамовы]
Пасля ўручэння ў Стакгольме Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч увечары 10 снежня лаўрэат выступіла з прамовай на традыцыйным банкеце. Алексіевіч адзначыла, што не смее прысвоіць сабе высокую ўзнагароду, а расцэньвае яе «як паклон многім пакаленням савецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне СССР - марксісцкай лабараторыі светлай будучыні». Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў кожнага новага пакалення была свая рэвалюцыя, заўважыла пісьменніца:
- Яны выходзілі на Плошчу, яны хацелі жыць у вольнай краіне, іх збівалі, адпраўлялі ў турмы, выганялі з інстытутаў, звальнялі з працы. Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі рэвалюцыі ў нас ёсць. Свабода - гэта не хуткае свята, як мы марылі. Гэта шлях. Доўгі. Цяпер мы гэта ведаем.
Святлана Алексіевіч працягнула:
- Мы ўсе жывем у агульным свеце. Ён завецца - Зямля. У гэтым нашым свеце стала няўтульна. Уключаеш тэлевізар, і там, захлынаючыся ад захаплення дыктар распавядае аб новых ваенных самалётах, караблях... На рускай, ангельскай і іншых мовах. Зноў наступіла эпоха варварства. Эпоха сілы. (...) Цяпер мы сведкі новай сутычкі дабра і зла. Сведкі і ўдзельнікі. (...) Мяне завуць пісьменнікам катастроф, гэта няпраўда, я ўвесь час шукаю словы любові. Нянавісць нас не ўратуе. Толькі любоў. Я спадзяюся...
Раней, падчас лекцыі па літаратуры ў Стакгольме, Святлана Алексіевіч заявіла: «Мяне цікавіць «маленькі чалавек». Таксама пісьменніца прызнавалася, што марыць напісаць кнігу пра каханне, перадаўшы галасы мужчын і жанчын аб сваёй гісторыі кахання.
Media
Related items
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Калекцыю беларускіх рублёў сабралі ў касцёле ў Латвіі, і вось чаму
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
/// уйдет, а Алексиевич останется.
Хотя бы в памяти и совести народной.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу