На стасункі ўсёй сям'ёй беларусы ўдзяляюць менш хвіліны ў дзень
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Усё больш людзі аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту.
Жахлівыя лічбы прывялі спецыялісты ў Беларусі: менш адной хвіліны ў дзень аддаюць беларусы на стасункі ўсёй сям'ёй. У той жа час зносінам у сямейным коле, калі збіраюцца ўсе разам, беларусы ўсё больш аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту. Найбольшую колькасць вольнага часу беларусы ўсіх узростаў - ад дзяцей да старых - марнуюць на сродкі масавай інфармацыі, распавяла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Нагадаем, Папа Францішак падкрэсліваў, што кожнай сям'і неабходна збірацца за адным сталом. Пантыфік адзначаў важнасць сумеснага правядзення часу ў сямейным крузе. Яго сапраўднай "іконай", паводле Святога Айца, з'яўляецца сям'я, сабраная вакол нядзельнага стала. Дзяленне ежай, а таксама пачуццямі, апавяданнямі, падзеямі - гэта фундаментальны досвед.
Чытайце падрабязней: «Не да канца сям'я» тая, у якой не гавораць, а глядзяць тэлевізар.
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі