Logo
Print this page

900 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце жывуць у крайняй беднасці

Штодзень ва ўсім свеце памірае 16 тысяч дзяцей.

З кожным годам беднасць расце, а колькасць багатых людзей тым часам адначасова павялічваецца. Такія даныя прыводзіць ААН з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з беднасцю, які адзначаўся 17 кастрычніка.

Паводле даных арганізацыі, 900 мільёнаў чалавек жыве ў крайнім жабрацтве, пры гэтым уласнасць аднаго працэнта людзей перавышае ўласнасць астатніх 99 працэнтаў жыхароў планеты.

З гэтай нагоды пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Барнадыто Ауса нагадаў, што найбольшымі ахвярамі беднасці з’яўляюцца дзеці. Штодзень ва ўсім свеце памірае 16 тысяч дзяцей, а смерць паловы з іх выклікана недаяданнем, паведамляюць СМІ.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.