Logo
Print this page

Перамога актывістаў і вернікаў: будоўля ў Курапатах спынена

На месцы масавых расстрэлаў вялося будаўніцтва бізнес-цэнтра.

Раніцай у панядзелак, 27 лютага, на будаўнічай пляцоўцы каля ўрочышча Курапаты спынілі работы і пачалі вывозіць тэхніку, паведамляюць удзельнікі пратэстаў у Твітэры. Нагадаем, на месцы будаўніцтва бізнес-цэнтра актывісты ўсталявалі намётавы лагер і тыдзень змагаліся за спыненне будоўлі, перажылі начны напад на лагер. Да абароны Курапатаў далучыліся вернікі, у тым ліку католікі, і правялі ў нядзелю масавую малітву за Беларусь.

Раней у абарону Курапатаў выступіў арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Аднак актывісты асцерагаюцца, што працы могуць аднавіць пасля перамоваў забудоўшчыка з уладамі, таму ў намётавым лагеры па-ранейшаму маюць намер весці дзяжурства.

Нагадаем, каля ўрочышча, дзе адбываліся масавыя расстрэлы рэпрэсаваных і дзе да гэтага часу знаходзяцца парэшткі забітых, вялося будаўніцтва бізнес-цэнтра. Курапаты з'яўляюцца знакавым месцам для Беларусі, менавіта тут пачыналася нацыянальнае адраджэнне пасля выяўлення астанкаў рэпрэсаваных.

Last modified onПанядзелак, 27 Люты 2017 11:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.